ЭКСКУРСІЯ "ШЛЯХАМ АДАМА МІЦКЕВІЧА"

29.04.2024

24.04.2024 вучні 8-9 класаў адправіліся ў экскурсійную паездку на Навагрудчыну. Пасля прыбыцця ў Навагрудак - першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага - мы накіраваліся ў Дом-музей Адама Міцкевіча, дзе пазнаёміліся з унікальнай экспазіцыяй і даведаліся больш пра жыццё і творчасць славутага пісьменніка. На агляднай экскурсіі па горадзе мы наведалі Курган Міцкевіча і Касцёл Святога Міхала, а таксама іншыя цікавыя збудаванні. Пасля займальнага агляду адправіліся на возера Свіцязь, якому Міцкевіч прысвяціў тры свае творы. Над бушуючымі водамі возера вучні прачыталі творы паэта "Свіцязь" і "Свіцязянка".
Наступны пункт нашага падарожжа — Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Мы даведаліся пра гісторыю збудавання, а таксама пра праекты, над якімі ў дадзены момант вядзецца праца. На зялёнай тэрыторыі "вострава" вельмі свежае паветра. Было вельмі прыемна прагуляцца па сцяжынках і пазнаёміцца з цудоўнымі краявідамі. На гэтым скончылася наша экскурсія, і мы адправіліся у Гродна.
Нягледзячы на ​​пахмурнае, халоднае і дажджлівае надвор'е, экскурсія была вельмі пазнавальнай і цікавай. Мяркую, кожны вынес з яе нешта новае для сябе.
Вараненка Маргарыта, вучаніца 9 "Б" класа